Берасьцейскі праваабаронца Раман Кісьляк і рэгіянальныя актывісты дэмакратычных сілаў 25 лютага накіравалі ліст генеральнаму пракурору Рыгору Васілевічу з патрабаваньнем вызваліць актывіста апазыцыі Андрэя Кіма.
ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАДА МАЛАДОГА ФРОНТУ СКОНЧЫЛАСЯ АРЫШТАМІ
Больш за трыццаць чалавек, прадстаўнікоў менскай і рэгіянальных філій, сабраліся ў прыватным доме пад Менскам для вырашэньня асноўных пытаньняў моладзевай арганізацыі. Вітальнае слова пасьпелі сказаць толькі Зьміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч, Павал Севярынец, Наста Палажанка і Іван Шыла, як праз 30 хвілін у дом пачалі грукаць, ламацца міліцыянты і невядомыя людзі ў штацкім. Маладафронтаўцы памаліліся і прасьпявалі “Магутны Божа”, праз дзесяць хвілін дзьверы ўсё ж былі выбітыя.
Зь неафіцыйных крыніц стала вядома, што сустрэча пасла Гебхардта Вайса з Аляксандрам Лукашэнкам выклікала шок і неразуменьне у Брусэлі. Сяк ці так, але ў панядзелак на волю выйшаў Артур Фінькевіч. Палітыкум чакае: а што ж Казулін? У чацьвер 31 студзеня дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА паведаміла пра сустрэчу кіраўніка Беларусі з паслом Нямеччыны ў Беларусі Гебхардтам Вайсам.
У Берасьцейскай вобласьці ад штармавога ветру пацярпелі 13 раёнаў
У Брэсцкай вобласці ад штармавога ветру, парывы якога ноччу 27 студзеня дасягалі 20 метраў за секунду, пацярпелі 13 раёнаў.Звестак аб пацярпелых людзях у штаб ліквідацыі надзвычайных сітуацый абласнога ўпраўлення МНС не паступала. Аварыйныя брыгады ўжо аднавілі энергазабеспячэнне ў 47 населеных пунктах. У найбліжэйшыя гадзіны гэтыя работы будуць завершаны ва ўсіх астатніх пунктах, што аказаліся адключанымі ад энергазабеспячэння з‑за штармавога ветру.